Belarusian cinema matters! Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адзначае найлепшыя дасягненні ў сферы незалежнага беларускага кіно. Яе прысуджаюць кінакрытыкі, кінажурналісты, кінадаследнікі, цяпер – у пятнаццаці намінацыях. Прэмія дэкларуе важнасць мастацтва кіно для беларускай культуры ды ў дэмакратычных пераменах у краіне. «Чырвоныя верасы» трэцяй эдыцыі будуць прысуджаныя ў лютым 2026 года.

У трэцяй эдыцыі Беларускай прэміі кінакрытыкаў удзельнічае 60 фільмаў, адабраных з 74 заявак. 5 фільмаў уключаныя ў катэгорыю «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм», 7 – у намінацыю «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм». Адпаведна 15 і 12 стужак складаюць катэгорыі «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм» і «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм». У прэміі ўдзельнічаюць 7 анімацыйных стужак, 14 работ увайшло ў новую катэгорыю «Найлепшы дакументальны рэпартаж».