1. Агульныя палажэнні
1.1 Палітыка апрацоўвання персанальных звестак згодна з патрабаваннямі Закону аб персанальных звестках за 13.06.2019 вызначае парадак апрацоўвання персанальных звестак і захадаў запэўнівання іх бяспекі, што робяцца арганізацыйным камітэтам Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» (далей – Аператар).
1.2. Аператар ставіць сваёй мэтай і ўмоваю дзейнасці захаванне правоў і свабодаў чалавека ды грамадзяніна пры апрацоўванні ягоных персанальных звестак, у тым ліку правоў на недатыкальнасць прыватнага жыцця, асабістай і сямейнай таямніцы.
1.3. Палітыка Аператара адносна апрацоўвання персанальных звестак (далей – Палітыка) ужываецца да ўсёй інфармацыі, якую Аператар атрымлівае пра наведнікаў сайту https://redheatheraward.com/.
2. Асноўныя паняткі, якія выкарыстоўваюцца ў Палітыцы
2.1. Аўтаматызаванае апрацоўванне персанальных звестак – апрацоўванне персанальных звестак з дапамогаю сродкаў вылічальнай тэхнікі.
2.2. Блакаванне персанальных звестак – часовае прыпыненне апрацоўвання персанальных звестак (за выключэннем выпадкаў, калі апрацоўванне неабходнае для ўдакладнення персанальных звестак).
2.3. Сайт – сукупнасць графічных і інфармацыйных матэрыялаў, а таксама праграмаў для ЭВМ і базаў звестак, якія забяспечваюць іх даступнасць у інтэрнэце па сеткавым адрасе https://redheatheraward.com/.
2.4. Інфармацыйная сістэма персанальных звестак – сукупнасць персанальных звестак, змешчаных у базах звестак, і інфармацыйных тэхналогіяў ды тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць іх апрацоўванне.
2.5. Абезаблічванне персанальных звестак – дзеянні, у выніку якіх без выкарыстання дадатковай інфармацыі немагчыма вызначыць прыналежнасць персанальных звестак канкрэтнаму Карыстальніку ці іншаму суб'екту персанальных звестак.
2.6. Апрацоўванне персанальных звестак – любое дзеянне (аперацыя) або сукупнасць дзеянняў (аперацыяў), якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі або без выкарыстання такіх сродкаў у дачыненні персанальных звестак, у тым ліку збор, запіс, сістэматызацыя, назапашванне, захоўванне, удакладненне (абнаўленне, змяненне), выманне, выкарыстанне, перадача (распаўсюд, наданне, доступ), абезабзлічванне, блакаванне, выдаленне, знішчэнне персанальных звестак.
2.7. Аператар – юрыдычная або фізічная асоба, якая самастойна або супольна з іншымі асобамі арганізуе і (або) ажыццяўляе апрацоўванне персанальных звестак, а таксама вызначае мэты апрацоўвання персанальных звестак, склад персанальных звестак, якія падлягаюць апрацоўванню, дзеянні (аперацыі), што выконваюцца з персанальнымі звесткамі.
2.8. Персанальныя звесткі – любая інфармацыя, якая адносіцца беспасярэдне ці ўскосна да Карыстальніка сайту https://redheatheraward.com/.
2.9. Карыстальнік – любы наведнік сайту https://redheatheraward.com/.
2.10. Наданне персанальных звестак – дзеянні, скіраваныя на раскрыццё персанальных звестак вызначаным асобе або колу асобаў.
2.11. Распаўсюд персанальных звестак – любыя дзеянні, скіраваныя на раскрыццё персанальных звестак нявызначанаму колу асобаў (перадача персанальных звестак) або на азнаямленне з персанальнымі звесткамі неабмежаванага кола асобаў, у тым ліку абнародаванне персанальных звестак у сродках масавай інфармацыі, размяшчэнне ў інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сетках або наданне доступу да персанальных звестак якім-небудзь іншым спосабам.
2.12. Транспамежная перадача персанальных звестак – перадача персанальных звестак на тэрыторыю замежнай дзяржавы органу ўлады замежнай дзяржавы, замежнай фізічнай або замежнай юрыдычнай асобе.
2.13. Знішчэнне персанальных звестак – любыя дзеянні, у выніку якіх персанальныя звесткі знішчаюцца незваротна з немагчымасцю далейшага аднаўлення ўтрымання персанальных звестак у інфармацыйнай сістэме персанальных звестак і (або) знішчаюцца матэрыяльныя носьбіты персанальных звестак.
3. Аператар можа апрацоўваць наступныя персанальныя звесткі Карыстальніка
3.1. Прозвішча, імя.
3.2. Нумар тэлефона.
3.3. Адрас электроннай пошты.
3.4. Таксама на сайце адбываецца збор і апрацоўванне адасобленых звестак пра наведнікаў (у тым ліку файлаў cookie) з дапамогаю сэрвісаў інтэрнэт-статыстыкі (Google Analytics ды іншых).
3.5. Таксама на сайце адбываецца збор інфармацыі пра заяўкі на прэмію і галасы сябраў журы прэміі.
3.5. Вышэйпералічаныя звесткі далей па тэксце аб'яднаныя паняткам Персанальныя звесткі.
4. Мэты апрацоўвання персанальных звестак
4.1. Мэты апрацоўвання персанальных звестак Карыстальніка – наданне Карыстальніку доступу да сэрвісаў, інфармацыі і/або матэрыялаў, якія змяшчаюцца на сайце https://redheatheraward.com/.
4.2. Аператар мае права скіроўваць Карыстальніку апавяшчэнні пра новыя прапановы і падзеі. Карыстальнік заўсёды можа адмовіцца ад атрымання інфармацыйных паведамленняў, скіраваўшы Аператару ліст на адрас электроннай пошты info@redheatheraward.com з пазнакай «Адмова ад паведамленняў пра новыя прапановы і падзеі».
4.3. Абезаблічаныя звесткі Карыстальнікаў, якія збіраюцца з дапамогаю сэрвісаў інтэрнэт-статыстыкі, служаць для збору інфармацыі пра дзеянні Карыстальнікаў на сайце, паляпшэння якасці сайту і яго зместу.
5. Прававыя падставы апрацоўвання персанальных звестак
5.1. Аператар апрацоўвае персанальныя звесткі Карыстальніка толькі ў выпадку адпраўлення іх Карыстальнікам самастойна праз адмысловыя формы, размешчаныя на сайце https://redheatheraward.com/. Запаўняючы адпаведныя формы і/або адпраўляючы свае персанальныя звесткі Аператару, Карыстальнік выказвае сваю згоду з Палітыкаю.
5.2. Аператар апрацоўвае абезаблічаныя звесткі пра карыстальнікаў у выпадку, калі гэта дазволена ў настройках браўзера Карыстальніка (улучанае захаванне файлаў cookie і выкарыстанне тэхналогіі JavaScript).
6. Парадак збору, захоўвання, перадачы ды іншых відаў апрацоўвання персанальных звестак
Бяспека персанальных звестак, якія апрацоўваюцца Аператарам, забяспечваецца шляхам рэалізацыі прававых, арганізацыйных і тэхнічных захадаў, неабходных для выканання ў поўным аб'ёме патрабаванняў дзейнага заканадаўства ў галіне абароны персанальных звестак.
6.1. Аператар забяспечвае захаванасць персанальных звестак і робіць усе магчымыя захады, якія выключаюць доступ да персанальных звестак неўпаўнаважаных асобаў.
6.2. У выпадку выяўлення недакладнасцяў у персанальных звестках Карыстальнік можа актуалізаваць іх самастойна, скіраваўшы Аператару апавяшчэнне на адрас электроннай пошты Аператара info@redheatheraward.com з пазнакай «Актуалізацыя персанальных звестак».
6.3. Тэрмін апрацоўвання персанальных звестак неабмежаваны. Карыстальнік можа ў любы момант адклікаць сваю згоду на апрацоўванне персанальных звестак, скіраваўшы Аператару паведамленне пры дапамозе электроннай пошты на электронны адрас Аператара info@redheatheraward.com з пазнакай «Адкліканне згоды на апрацоўванне персанальных звестак».
7. Транспамежная перадача персанальных звестак
7.1. Аператар да пачатку ажыццяўлення транспамежнай перадачы персанальных звестак абавязаны пераканацца ў тым, што замежная дзяржава, на тэрыторыю якога мяркуецца ажыццяўляць перадачу персанальных звестак, забяспечвае надзейную абарону правоў суб'ектаў персанальных звестак.
7.2. Транспамежная перадача персанальных звестак на тэрыторыі замежных дзяржаваў, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным патрабаванням, можа ажыццяўляцца толькі ў выпадку наяўнасці згоды ў пісьмовай форме суб'екта персанальных звестак на транспамежную перадачу ягоных персанальных звестак і/або выканання дамовы, бокам якога ёсць суб'ект персанальных звестак.
8. Заключныя палажэнні
8.1. Карыстальнік можа атрымаць любыя тлумачэнні наконт пытанняў, што датычаць апрацоўвання ягоных персанальных звестак, звярнуўшыся да Аператара праз электронную пошту info@redheatheraward.com.
8.2. У гэтым дакуменце будуць адлюстраваныя любыя змены палітыкі апрацоўвання персанальных звестак Аператарам. Палітыка дзеіць бестэрмінова да замены яе новаю версіяй.
8.3. Актуальная версія Палітыкі ў вольным доступе размешчаная ў інтэрнэце пад адрасам https://redheatheraward.com/.