Чырвоны верас ‘26
Беларуская
прэмiя кiнакрытыкаў
Чырвоны
верас ’26

Belarusian cinema matters! Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адзначае найлепшыя дасягненні ў сферы незалежнага беларускага кіно. Яе прысуджаюць кінакрытыкі, кінажурналісты, кінадаследнікі, цяпер – у пятнаццаці намінацыях. Прэмія дэкларуе важнасць мастацтва кіно для беларускай культуры ды ў дэмакратычных пераменах у краіне. «Чырвоныя верасы» трэцяй эдыцыі будуць прысуджаныя ў лютым 2026 года.

Чырвоны верас’26
скончыў прымаць заяўкі

У трэцяй эдыцыі «Чырвонага верасу» ўдзельнічаюць ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя стужкі 2023 і 2024 гадоў, знятыя беларусамі як у краіне, гэтак і за мяжою. Доўгі спіс Беларускай прэміі кінакрытыкаў будзе апублікаваны неўзабаве.