Чырвоны верас ‘26
Журы
Наталля Вавілонская
Наталля Вавілонская

Журналістка і менеджарка культурніцкіх праектаў. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ, прайшла навучанне ў школе сацыяльнай журналістыкі IBB Minsk, павышала кваліфікацыю ў межах праграмы Media Makes Future Supporting Young Journalists у Нямеччыне, скончыла праграму медыяменеджменту Mini-MBA. Супрацоўнічала з беларускімі і ўкраінскімі незалежнымі медыямі, піша пра культуру і кінематограф. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Курыруе медыі на кінафестывалі «Паўночнае ззянне» і ў онлайн-кінатэатры Vodblisk.

Максім Жбанкоў
Максім Жбанкоў

Культуролаг, кінааналітык, медыяэксперт, культурніцкі актывіст, выкладчык, журналіст. Аўтар аналітычных публікацыяў ды стваральнік і вядоўца шэрагу аўтарскіх тэле- і радыёпраграмаў, прысвечаных актуальнай айчыннай культуры. Выдаў кнігі даследніцкіх артыкулаў «No Style. БелКУльт паміж Ўудстакам і “Дажынкамі”» і «SloMo. Хатняя крытыка культурнага дызайну». Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Сфера інтэрэсаў – сучасная культурніцкая сітуацыя, трансфармацыі культурніцкіх матрыцаў у постсавецкіх грамадствах.

Вольга Ісакава
Вольга Ісакава

Прафесарка Цэнтральна-Вашынгтонскага ўніверсітэту (ЗША). Спецыялізуецца ў даследаванні кінематографу і папулярнай візуальнай культуры ўсходнеславянскіх краінаў. Апошнія публікацыі прысвечаныя беларускаму горар-кіно – у Monstrum (2023), расейскаму кўір-ўэб-тэлебачанню – у Studies in Russian and Soviet Cinema (2023), а таксама кінематаграфічным адлюстраванням вайны ва Украіне – у кнізе Cursed Zones: Contemporary Slavic Horror Across Media (2025). Сурэдактарка кнігі Visual Culture of Belarus in the 21st century (будзе апублікаваная ў 2026 годзе) і спецыяльнага выпуску пра беларускае кіно для часопісу Apparatus.

Ірэна Кацяловіч
Ірэна Кацяловіч

Беларуская кінакрытыца і журналістка, сябра Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI, тры гады ўваходзіла ў журы прэміі «Залаты глобус». Сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі. Выступала ў якасці сябра журы на кінафестывалях у Беларусі, Нямеччыне, Харватыі, Польшчы, Украіне. Працавала кінакрытыцай і культурніцкаю журналісткай у газеце «Звязда» і выданні «Наша Ніва», пісала рэцэнзіі для радыё «Свабода», была рэдактаркай і вядоўцаю праграмы пра культуру на тэлеканале «Белсат».

Саша Разор
Саша Разор

Выкладае даследаванні кіно і медыяў у Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары. Спецыялізуецца на расейскамоўным і ўсходнееўрапейскім кіно. Атрымала ступень доктара філасофіі па славянскіх мовах і літаратуры ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе ў 2020 годзе, абараніўшы дысертацыю па савецкай сцэнарнай літаратуры 1920-х – 1930-х. Ейныя даследаванні ахопліваюць авангарднае кіно і літаратуру, беларускую і ўкраінскую культуры, актывізм і выяўленчае мастацтва. Акрамя акадэмічнай працы, Разор – куратарка, журналістка і сузаснавальніца Даследчага калектыву расейскамоўных у Лос-Анджэлесе. Цяпер яна сурэдактарка выдання Belarusian Visual Culture in the 21st Century (паводле кантракту з Bloomsbury Press) і спецыяльнага выпуску пра беларускае кіно для Apparatus: Film, Media and Digital Cultures of Central and Eastern Europe.

Ульяна Рубанава
Ульяна Рубанава

Шлях у культурніцкай журналістыцы пачала ў інтэрнэт-часопісе пра тэатр і ўзаемадзеянне мастацтваў «Культпросвет». Працавала культурніцкай аглядальніцай і кінакрытыкам на партале TUT.by. Цяпер фрылансерка, піша рэцэнзіі на фільмы для буйных выданняў.

Ігар Сукманаў
Ігар Сукманаў

Кіназнаўца, фестывальны арганізатар і журналіст, сябра Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI і Еўрапейскай кінаакадэміі, сузаснавальнік Беларускай незалежнай кінаакадэміі. У 1999–2004 гадах вёў праграмы пра кіно на беларускіх радыёстанцыях і тэлеканалах. У 2010–2020 гадах быў праграмным дырэктарам Менскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Старэйшы праграмер Варшаўскага МКФ, з 2022-га – сябра кансультатыўнай рады праграмавання Адэскага МКФ, выступаў кансультантам у справе краінаў Усходняй Еўропы на Еўрапейскім фільммаркеце Berlinale’23.

Тарас Тарналіцкі
Тарас Тарналіцкі

Беларускі журналіст, кінакрытык і культурніцкі каментатар. Мае больш за 15 гадоў досведу ў медыясферы, супрацоўнічаў з больш як 40 медыямі ў Беларусі, Украіне, краінах ЕЗ. Працуе журналістам для «Еўрарадыё» і «Будзьма беларусамі». Заснавальнік тэлеграм-каналу Holy Belawood, прысвечанага папулярызацыі беларускага кіно, суаўтар падкасту «Кінатэатр Беларусь», сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускай незалежнай кінаакадэміі і Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI.

Альміра Усманава
Альміра Усманава

Кандыдатка філасофскіх навук, прафесарка акадэмічнага дэпартаменту сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (Вільня, Літва), сузаснавальніца Лабараторыі даследаванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва ЕГУ, каардынатарка Цэнтру гендарных даследаванняў ЕГУ. Выкладала і займалася навуковымі даследаваннямі ва ўніверсітэтах і навукова-даследчых інстытутах у Італіі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, ЗША, Францыі, Вугоршчыне, Аўстрыі, Фінляндыі ды іншых краінах. Сфера даследчых інтарэсаў: тэорыя і метадалогія даследаванняў візуальнай культуры, тэорыя кіно, семіётыка, гендарныя рэпрэзентацыі ў візуальнай культуры і медыях; палітыкі ведаў ва Усходняй Еўропе; мастацтва і палітыка.

Ганна Яфрэменка
Ганна Яфрэменка

Журналістка, кінакрытык, медыяменеджарка, сябра Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ, стажыявалася ў Швецыі, Маскве і Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе. Працавала на партале TUT.by, у часопісе «Сапиенс», на Менскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад». Пісала для выданняў «Искусство кино», «БелГазета», «Большой» ды іншых.

Кінаэксперт з Беларусі
Кінаэксперт з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі
Кінаэксперт з Беларусі
Кінаэксперт з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі
Кінаэксперт з Беларусі
Кінаэксперт з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі
Кінаэксперт з Беларусі
Кінаэксперт з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі
Кінаэкспертка з Беларусі