Чырвоны верас ‘26

«Чырвоны верас’26» прэзентуе трэйлер новага сезону

навіны
2026-02-18
Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» прадставіла трэйлер новага сезону. Відэа складзена з кадраў фільмаў беларускіх аўтараў, прэм’еры якіх адбыліся ў 2023-2024 гадах – менавіта гэты перыяд разглядала журы сёлетняй кінапрэміі.

У доўгі спіс кінапрэміі «Чырвоны верас’26» увайшлі 60 стужак. Гэта ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя працы розных фарматаў.

Цырымонія ўзнагароджання «Чырвонага вераса’26» адбудзецца 28 лютага ў варшаўскім Kino Luna, дзе і будуць абвешчаныя пераможцы.

Трэйлер можна паглядзець на YouTube-канале прэміі.