Чырвоны верас ‘26
Беларуская
прэмiя кiнакрытыкаў
Чырвоны
верас ’26
28 лютага   •   «Kino Luna»   •   Варшава

Belarusian cinema matters! Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адзначае найлепшыя дасягненні ў сферы незалежнага беларускага кіно. Яе прысуджаюць кінакрытыкі, кінажурналісты, кінадаследнікі, цяпер – у пятнаццаці намінацыях. Прэмія дэкларуе важнасць мастацтва кіно для беларускай культуры ды ў дэмакратычных пераменах у краіне. «Чырвоныя верасы» трэцяй эдыцыі будуць прысуджаныя ў лютым 2026 года.

Названыя пераможцы
«Чырвонага верасу’26»

Найлепшыя фільмы 2023 і 2024 гадоў былі названыя на цырымоніі ўзнагароджання трэцяй эдыцыі Беларускай прэміі кінакрытыкаў. Цырымонія гэтым разам адбылася ў Варшаве ў кінатэатры Luna. Чырвоныя верасы былі ўручаныя ў 15 катэгорыях, таксама былі прысуджаныя дзве Спецыяльныя згадкі. Узнагарода кінапрэміі ўяўляе сабой галінку вераска, якая прабіваецца праз цэглу.