Belarusian cinema matters! Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адзначае найлепшыя дасягненні ў сферы незалежнага беларускага кіно. Яе прысуджаюць кінакрытыкі, кінажурналісты, кінадаследнікі, цяпер – у пятнаццаці намінацыях. Прэмія дэкларуе важнасць мастацтва кіно для беларускай культуры ды ў дэмакратычных пераменах у краіне. «Чырвоныя верасы» трэцяй эдыцыі будуць прысуджаныя ў лютым 2026 года.

Намінанты на трэцюю Беларускую прэмію кінакрытыкаў «Чырвоны верас» названыя ў 15 катэгорыях. У чарговай эдыцыі кінапрэміі бралі ўдзел 60 фільмаў 2023 і 2024 гадоў, адабраных з 74 заявак. Кароткі спіс стаўся вынікам галасавання журы, якое складаецца з 20 кінакрытыкаў(ц), кінажурналістаў(к), даследнікаў(ц).