Чырвоны верас ‘26

Вядомыя дата і месца правядзення цырымоніі ўзнагароджання «Чырвонага верасу’26»

навіны
2026-02-10
Цырымонія ўзнагароджання трэцяй эдыцыі Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адбудзецца 28 лютага ў «Kino Luna» ў Варшаве. Вядоўцы цырымоніі – акторка ды аўдыявыдаўца Крысціна Дробыш і актор ды музыка Павел Гарадніцкі.

Падчас імпрэзы стануць вядомыя пераможцы ў 15 намінацыях: «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм», «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм», «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм», «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм», «Найлепшы анімацыйны фільм», «Найлепшы дакументальны рэпартаж», «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)», «Найлепшы актор», «Найлепшая акторка», «Найлепшая праца аператара(кі)», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)», «Найлепшы мантаж», «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)», «Адкрыццё года».

Пераможцаў вызначыла журы з 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў.

Беларуская прэмія кінакрытыкаў арганізуецца пры падтрыманні фонду «Trzy Trąby» і Нямецкага фонду Маршала.