Чырвоны верас ‘26

У склад журы «Чырвонага верасу’26» увайшло 20 экспертаў і экспертак

навіны
2025-11-19
Ацэньваць фільмы трэцяй эдыцыі Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» будуць 13 экспертак і 7 экспертаў – гэта даследнікі кіно, кінакрытыкі і кінажурналісты.

Гэтым разам у склад журы ўвайшлі сузаснавальнікі прэміі – кінакрытыкі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі, даследніцы кіно Альміра Усманава, Саша Разор і Вольга Ісакава, кінааналітык Максім Жбанкоў, фестывальны арганізатар Ігар Сукманаў, кінакрытыцы Ганна Яфрэменка і Ульяна Рубанава, кінажурналістка Наталля Вавілонская. Частка журы з меркаванняў бяспекі застаецца ананімнаю.

Эксперты і эксперткі, як і раней, будуць вызначаць найлепшыя ігравыя поўнаметражны і кароткаметражны, дакументальныя поўнаметражны і кароткаметражны, а таксама анімацыйны фільмы. Сёлета журы таксама ацэньвае новую намінацыю «Найлепшы дакументальны рэпартаж». Сярод стваральнікаў пададзеных на прэмію фільмаў журы вызначыць найлепшых фільммэйкераў у сваіх сферах і адкрыццё года.

Кароткі спіс «Чырвонага верасу’26» стане вядомы ў студзені 2026 года, а абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў лютым.