Чырвоны верас ‘24

Апублікаваны доўгі спіс "Чырвонага верасу'24

навіны
2023-10-25

Доўгі спіс другой эдыцыі кінапрэміі «Чырвоны верас» складаецца з 71 фільму. 17 з іх будуць спаборнічаць у катэгорыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм», 21 – за званне «Найлепшага дакументальнага кароткаметражнага фільму». 5 фільмаў трапілі ў намінацыю «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм», 21 – у «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм». 7 карцінаў рэпрэзентаваныя ў катэгорыі «Найлепшы анімацыйны фільм».


Доўгі спіс «Чырвонага верасу’24» шукайце па спасылцы (у публічную версію не ўваходзяць стужкі, аўтары якіх пажадалі застацца ананімнымі ўдзельнікамі).

 

Спіс быў сфармаваны з 92 заявак, пададзеных на другую эдыцыю кінапрэміі «Чырвоны верас». Апроч ужо згаданых, намінаваныя фільмы будуць намінаваныя ў катэгорыях «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)», «Найлепшы актор», «Найлепшая акторка», «Найлепшая праца аператара(кі)», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)», «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)» і «Адкрыццё года».

 

Намінацыя «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»

1. «Беларускі працэс» Максіма Буйніцкага

2. «Бярлог» Мікіты Лаўрэцкага

3. «Галасы. Дзе мой край» Максіма Шведа і Сяргея Кавалёва

4. «Дом там, дзе я?» Арцёма Лобача

5. «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы

6. «Мара» Сашы Кулак

7. «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета» Вольгі Абрамчык

8. «Радзіма яна мая» Ксеніі Галубовіч

9. «Смеласць» Аляксея Палуяна

 

Намінацыя «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»

1. «Вызваленне» Мікіты Лаўрэцкага

2. «Дзённік Анастасіі» Максіма Буйніцкага

3. «Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч

4. «Medyka» Арцёма Лобача

5. «Метадычка» Паўла Мажара

6. «Не сыходзь пакорліва» Сашы Ігнатовіч

7. «Ніна» Александрыны Глагольевай і Юрыя Буцька

8. «Rymćieli» Iрыны Алюнiнай

9. «Укараненне – у пошуку знака» Ганны Панюціч

 

Намінацыя «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»

1. «A Kid's Flick» Мікіты Лаўрэцкага

2. «Камеры ў вачах» Віктара Лебедзева і Ганны Дэн

3. «Лета 1989» Уладзiмiра Казлова

4. «Сем’янін» Віктара Лебедзева і Ганны Дэн

5. «Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага

 

Намінацыя «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»

1. «Ізгой» Ілоны Мунцян

2. «Алімпійская зборная» Андрэя Новіка

3. «Закаханыя» Ілоны Мунцян

4. «З чаго ж…» Рыната Выстаробскага

5. «Малпачка» Евы Сапрыкінай

6. «Ператрымка» Андрэя Кашперскага

7. «Пеця» Алісы Іёда

8. «Phoenix» Марыны Сакалоўскай

9. «Сем Сямёнаў» Антося Сівых

10. «Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі

11. «Too Big Drawing» Генадзя Буто

12. «У жывым эфіры» Мары Тамковіч

13. «Узіраючыся ў цемру» Івана Пракаповіча

 

Намінацыя «Найлепшы анімацыйны фільм»

1. «Адмова» Глеба Куфцерына

2. «Вячэра з індыком» Глеба Куфцерына

3. «Горы» Аляксандры Пакацілавай

4. «Мая дзяўчына-кака» Мікіты Лаўрэцкага

5. «The Primitives» Генадзя Буто

6. «Скачок» Генадзя Буто

7. «Shirey Mara» Наты Карнеевай

Нашы партнёры