Чырвоны верас ‘24

92 – столькі заявак прыйшло на кінапрэмію «Чырвоны верас'24»

навіны
2023-10-17
На другую эдыцыю Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» былі пададзеныя 92 заяўкі.

Сярод іх 6 ігравых поўнаметражных і 30 ігравых кароткаметражных стужак, 19 заявак пададзеныя ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм» і 25 у катэгорыі «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм», на прэмію 
прэтэндуюць таксама 12 анімацыйных карцінаў.

Свае заяўкі на прэмію падалі як вядомыя аўтары – Мара Тамковіч, Андрэй Куціла, Аляксей Палуян, Юлія Рудзіцкая, Мікіта Лаўрэцкі, гэтак і пачаткоўцы ў сферы кіно. Доўгі спіс «Чырвонага верасу’24» будзе апублікаваны 25 кастрычніка – у яго публічную версію не ўвойдуць фільмы, аўтары якіх пажадалі застацца ананімнымі ўдзельнікамі.

Другая эдыцыі кінапрэміі «Чырвоны верас» разглядае фільмы 2021 і 2022 гадоў, знятыя беларусамі як у краіне, гэтак і за мяжою.

Нашы партнёры