Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» абвясціла кароткі спіс намінантаў на другую эдыцыю кінапрэміі. Узнагароды будуць уручаныя ў 13 катэгорыях.
Журы другой кінапрэміі «Чырвоны верас», у якое ўвайшлі 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў, ацаніла 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў. Гэта ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны, кароткі і поўны метр, створаныя беларусамі.
Некаторыя стужкі бяруць удзел у кінапрэміі ананімна. Фільм «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы быў выключаны з доўгага спісу прэміі па просьбе рэжысёра.
Поўны кароткі спіс намінантаў на «Чырвоны верас’24».