На цырымоніі ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» у Берліне назвалі пераможцаў другой эдыцыі. Цырымонія прайшла 17 лютага ў Gropius Bau Сinema на Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.
Найлепшымі беларускімі фільмамі і фільммэйкерамі 2021 і 2022 гадоў былі названыя:
«Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»
«Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»
«Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»
«Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»
«Найлепшы анімацыйны фільм»
«Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)»
«Найлепшы актор»
«Найлепшая акторка»
«Найлепшая праца аператара(кі)»
«Найлепшы сцэнар»
«Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)»
«Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)»
«Адкрыццё года»
«Спецыяльныя згадкі» за выключныя дасягненні, якія робяць гісторыю беларускага кіно і пішуць летапіс гісторыі краіны, былі ўручаныя:
Захавальніцаю «Спецыяльнай згадкі» калектыўнаму сведку сталася рэжысёрка Вольга Абрамчык, якая выкарыстала яго сведчанні для свайго фільму «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета».
Прызы для пераможцаў стварыў мастак Аляксандр Адамаў – цэгла, з якой прабіваецца каштоўная галінка верасу, уяўляе сабою метафару беларускага кіно. Узнагароды ўручалі сябры журы, пераможцы папярэдняга «Чырвонага верасу» Улада Сянькова і Максім Швед, дырэктар Еўрапейскага кінарынку Дэніс Ру, генеральны сакратар FIPRESCI Кляўс Эдэр, прадстаўнікі партнёраў прэміі Марк-Андрэ Шмахтэль ад Goethe-Institut in Exile і Аляўціна Снігір ад The German Marshall Fund of the United States. Fund for Belarus Democracy.
У склад журы «Чырвонага верасу’24» увайшлі 16 экспертаў і экспертак: арганізатары Прэміі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі, а таксама журналісты, кінакрытыкі, кіназнаўцы, кінаблогеры і даследнікі кіно Ульяна Будзік, Максім Жбанкоў, Ліна Мядзведзева, Ігар Сукманаў, Ганна Яфрэменка, Алена Сойка, Альміра Усманава. Частка журы з меркаванняў бяспекі пажадала застацца ананімнымі.
Другая эдыцыя Беларускай прэміі кінакрытыкаў адбылася пры падтрыманні The German Marshall Fund і Goethe-Institut in Exile і фонду Trzy Trąby.